Ба́бча — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ладасна, за 16 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Бабча.
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,87 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Найбольшая глыбіня 13 м. Аб’ём вады ў возеры 1,35 млн м³. Плошча вадазбору 1,95 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на ўсходзе 20—22 м. Берагі нізкія, паўночныя і ўсходнія тарфяністыя. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае.
У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Кабак.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Дзівы