Карлукі ( , , , ) — старажытны народ у Цэнтральнай Азіі ў VII - XIII стст. н. э.
У кітайскіх пісьмовых крыніцах карлукі ўпершыню былі зафіксаваны пад 644 г. н. э. як алтайскі народ, падначалены усходнімі цюркітамі. Мяркуецца, што назва карлукаў паходзіць ад наймення ракі, прытока ракі Іртыш. Падзяляліся на тры племені.
У VIII ст. заснавалі дзяржаву ў Цэнтральнай Азіі, якая ахоплівала тэрыторыі Кыргызстана, паўночнага Таджыкістана, усходняга Узбекістана, паўднёва-усходняга Казахстана. У 751 г. выступілі як саюзнікі кітайцаў супраць арабаў у бітве на рацэ Талас, аднак у выніку перайшлі на бок арабаў. У 960 г. прынялі іслам. У 1211 г. добраахвотна падпарадкаваліся манголам.
Да нашчадкаў карлукаў адносіць сябе частка ўзбекаў і ўйгураў. Лічыцца, што чагатайская мова, на якой разўмаўлялі карлукі, стала асновай старажытнаўзбекскай, старажытнаўйгурскай і саларскай моў.
Спасылкі Ronald Wixman, The Peoples of the USSR: An Ethnographic Handbook. - M.E. Sharpe, 1984 Қарлұқ
Катэгорыя:Цюркскія народы Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Гісторыя Кітая Катэгорыя:Гісторыя Казахстана Катэгорыя:Гісторыя Кыргызстана Катэгорыя:Гісторыя Узбекістана Катэгорыя:Гісторыя Таджыкістана