Тэрсандр (, Ферсандр, Фесандр) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.392. Сын Палініка і Аргіі Стацый. Фіваіда III 683 . Удзельнік паходу Эпігонаў Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 7, 2; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 66, 3 . Цар Фіваў пасля ўзяцця іх эпігонамі. Бацька Тысамена.
Загінуў напачатку Траянскай вайны, калі ахейскі флот прыстаў да берагоў Місіі Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 17 . Забіты Тэлефом Стасін. Кіпрыі, сінопсіс , помнік Ферсандру ў горадзе Элеі ў даліне Каіка Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 14 .
У Вергілія (Энеіда, II, 261) ён згадваецца сярод герояў драўлянага каня Вергілій. Энеіда II 261; Гігін. Міфы 108 . Яго праўнук Ферас () быў заснавальнікам спартанскай калоніі на в-ве Каліст, які па яго імі стаў звацца Тэрай ().
Статуя ў Аргасе разам з іншымі эпігонамі Паўсаній. Апісанне Элады II 20, 5 , статуя ў Дэльфах Паўсаній. Апісанне Элады X 10, 4 . Яго нашчадкам быў Ферон Акраганцкі Піндар. Алімпійскія песні II 43 . Паводле схоліяў да Піндара, Ферон — нашчадак Этэокла Схолии к Пиндару. Олимпийские песни II 50 // Ильинская Л. С. Древнейшие островные цивилизации центрального Средиземноморья в античной исторической традиции. М., 1987. С.15 .
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Фіванскія цары ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Эпігоны Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны