Фёдар Іванавіч ( — ) — вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584 года.

Трэці сын вялікага князя Івана Грознага і Анастасіі Раманаўны.

Слабы здароўем Фёдар не прымаў удзелу ў кіраванні дзяржавай, быў пад апекай савета баяр, а затым свайго шурына Барыса Фёдаравіча Гадунова, які з 1587 года фактычна быў аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасля смерці Фёдара стаў яго пераемнікам.

У 1584 годзе данскія казакі давалі прысягу вернасці Фёдару Іванавічу. У 1589 годзе ўстаноўлена патрыяршаства ў Маскоўскай дзяржаве. У 1590—1593 гадах — руска-шведская вайна, вяртанне Маскоўскай дзяржаве гарадоў Ям, Івангорад, Капор’е, Карэла.

У шлюбе з Ірынай Фёдараўнай Гадуновай меў адну дачку Феадосію, якая памерла ў гадавалым узросце ў 1594 годзе. На Фёдары Іванавічы спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Івана Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых — Міхаіл Фёдаравіч, даводзіўся стрыечным пляменнікам Фёдару I (маці Фёдара — Анастасія Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла — Мікіты Раманавіча Захар’іна); на гэтым сваяцтве грунтаваліся правы Раманавых на маскоўскі сталец.

Літаратура Зимин А. А. В канун грозных потрясений. — М.: 1986. Павлов А. П. Государев двор и политическая борьба при Борисе Годунове (1584—1605). — СПб.: 1992.

Катэгорыя:Цары і вялікія князі ўсяе Русі Катэгорыя:Рурыкавічы