Фёдар III Аляксеевіч (30 мая (9 чэрвеня) 1661 — 27 красавіка (7 мая) 1682) — рускі цар з дынастыі Раманавых (1676—1682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай, старэйшы адзінакроўны брат Пятра I.

Біяграфія thumb|left|Фёдар III Аляксеевіч Фёдар Аляксеевіч, абвешчаны спадкаемцам пастола пасля смерці старэйшага брата Аляксея, быў вельмі слабы і хваравіты, як і ўсе сыны Аляксея Міхайлавіча ад Марыі Міласлаўскай, з дзяцінства пакутаваў на паралюш і «скорбут» (цынгу). Яго настаўнікам быў Сімяон Полацкі, царэвіч атрымаў добрую адукацыю, ведаў лацінскую і польскую мовы, пісаў вершы.

Кароткае царстваванне Фёдара Аляксеевіча адзначана некаторымі важнымі акцыямі і рэформамі. У 1678 годзе праведзены агульны перапіс насельніцтва; у 1679 годзе ўведзена падваравое абкладанне прамымі падаткамі. У вайсковай справе брат Пятра правёў шэраг крокаў па мадэрнізацыі: у 1681 годзе скасавана месніцтва, якія заміналі войску атрымалі новае развіццё палкі іншаземнага ладу.

Пад уплывам першай жонкі цара, польскай дваранкі Агафіі Грушэцкай, прыдворны побыт значна змяніўся: пры маскоўскім двары ўпершыню пачалі галіць бароды і насіць «нямецкую вопратку».

Па ўказу цара была адчынена Славяна-грэка-лацінская акадэмія (Заіконаспаскае вучылішча). Працягваліся рэпрэсіі супраць старавераў, у прыватнасці, быў спалены з найблізкімі паплечнікамі пратапоп Авакум, які, паводле падання, прадказаў блізкую смерць цару Фёдару.

Царыца Агафія памерла летам 1681 года ў родах адзінага дзіцяці Фёдара — царэвіча Іллі; немаўля таксама неўзабаве памерла. Незадоўга да смерці цар пабраўся другім шлюбам з Марфай Мацвееўнай Апраксінай, сястрой будучага паплечніка Пятра I адмірала Фядора Мацвеевіча Апраксіна.

Фёдар Аляксеевіч памёр 27 красавіка 1682 года ва ўзросце 20 гадоў, не пакінуўшы распараджэння адносна спадчынніка прастола. Пахаваны ў Архангельскам саборы Маскоўскага Крамля.

Літаратура С. М. Соловьев. История России с древнейших времен. Том 13, Глава 2 Седов П. В. Закат Московского царства, царский двор конца XVII века. СПб.: Петербургский институт истории, изд-во «Дмитрий Буланин», 2006. — 604 с.

Катэгорыя:Цары і вялікія князі ўсяе Русі Катэгорыя:Раманавы