Аляксе́й Пятро́віч ( — ) — царэвіч, спадчыннік расійскага прастолу, старэйшы сын Пятра I і яго першай жонкі Еўдакіі Лапухінай.

Біяграфія

Быў жанаты з прынцэсай Сафіі-Шарлоце Брауншвейг-Вольфенбітэльскай, сястры Лізаветы, жонкі імператара Карла VI. Дзеці — Наталля (1714—28) і Пётр (1715—1730), які заняў трон як імператар Пётр II.

У 1717 Аляксей без ведама бацькі ездзіў у Вену і Італію і вёў там сепаратныя перамовы з еўрапейскімі кіраўнікамі. За гэту дзейнасць і процідзеянне новаўвядзенням бацькі быў пазбаўлены правы на прастоланаследдзе (люты 1718), а праз некалькі месяцаў адданы суду і асуджаны на смерць. Смяротны прысуд яму падпісаў Пётр Мацвеевіч Апраксін.

Памёр у Петрапаўлаўскай крэпасці 26 чэрвеня 1718 г., паводле афіцыйнай версіі, ад удару. У XIX стагоддзі былі выяўлены дакументы, паводле якіх царэвіча незадоўга да смерці (ужо пасля вынясення прысуду) катавалі, і гэта мука магла стаць непасрэднай прычынай яго смерці. Існуюць дадзеныя, паводле якіх Аляксей быў таемна забіты ў турэмнай камеры па загадзе Пятра, але яны моцна супярэчаць адзін аднаму ў дэталях; існуючае «пісьмо А. І. Румянцава Тацішчаву (або Цітову)» з апісаннем забойства Аляксея — не выключана, што падробка XIX ст.

Спасылкі Артыкул у часопісе «Вокруг света» Рускі Біяграфічны Слоўнік

Катэгорыя:Раманавы