Іван V Аляксеевіч (27 жніўня (6 верасня) 1666, Масква — 29 студзеня (8 лютага) 1696, Масква) — маскоўскі цар (1682—1696) з дынастыі Раманавых (1676—1682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай.
Біяграфія
Калі ў 1682 годзе яго старэйшы брат, цар Фёдар Аляксеевіч, памёр без нашчадкаў, 16-гадовы Іван Аляксеевіч, як наступны па старшынстве, павінен быў атрымаць у спадчыну сталец.
Іван Аляксеевіч быў з дзяцінства хваравіты і няздольны да кіравання дзяржавай. Таму было прапанавана адхіліць яго і вылучыць наступным царом яго зводнага брата 10-гадовага Пятра, малодшага сына Аляксея Міхайлавіча.
Прыход да ўлады Абодва браты, адзін праз хваравітасць, іншы праз узрост, не маглі ўдзельнічаць у барацьбе за ўладу. Замест іх змагаліся сваякі: за Івана — сястра, царэўна Соф'я і Міласлаўскія, сваякі яго маці; за Пятра — Нарышкіны, сваякі другой жонкі Аляксея Міхайлавіча. Падчас гэтага змагання здарыўся крывавы бунт стральцоў.
У выніку патрыярх Іаакім прапанаваў абвясціць царамі абодвух: Івана — старэйшым царом, Пятра — малодшым царом і прызначыць пры іх рэгенткай царэўну Соф'ю Аляксееўну.
25 чэрвеня 1682 года Іван V Аляксеевіч і Пётр I Аляксеевіч вянчаліся на царства ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. Для іх быў збудаваны спецыяльны сталец з двума сядзеннямі, які ў цяпер захоўваецца ў Аружэйнай палаце.
Удзел у дзяржаўных справах Хоць Іван зваўся «старэйшым царом», непасрэдна ён практычна ніколі не займаўся дзяржаўнымі справамі, а цалкам прысвяціў сябе сям'і. У 1682-1689 гадах кіравала Соф'я Аляксееўна, а ў 1689 годзе фактычная ўлада перайшла да Пятра. У 27-гадовым узросце стан здароўя быў зусім благім, Іван цярпеў на параліч. На 30-м годзе жыцця, 29 студзеня (8 лютага), раптоўна памёр у Маскве і пахаваны ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля.
Сям'я Жонка: (з 1684) Праскоўя Фёдараўна Салтыкова (1664-1723), царыца.
Дзеці: Марыя Іванаўна (1689-1692), памерла ў маленстве; Феадосія Іванаўна (1690-1691), памерла ў маленстве; Кацярына Іванаўна (1691-1733), царэўна, замужам за герцагам Карлам Леапольдам Мекленбург-Шверынскім (1678-1747), іх дачка Ганна Леапольдаўна была маці імператара Іван VI Антонавіча, які кіраваў у 1740—1741; Ганна Іванаўна (1693-1740), імператрыца Расійскай імперыі ў 1730—1740; Праскоўя Іванаўна (1694-1731), царэўна, замужам за генерал-аншэфам Іванам Ільічом Старэйшым Дзмітрыевым-Мамонавым (1680-1730) з галіны роду Рурыкавічаў, якая страціла княжацкі тытул.
Спасылкі Продкі і нашчадкі цара Івана V Аляксеевіча
Катэгорыя:Раманавы Катэгорыя:Цары і вялікія князі ўсяе Русі