thumb|right|200px|Святкаванне цэрэалій на карціне «Вясна» Лоўрэнса Альма-Тадэмы
Цэрэаліі () — старажытнарымскае свята і гульні ў гонар багіні ўрадлівасці і земляробства Цэрэры. Праводзіліся з 12 красавіка і працягваліся восем дзён. У ахвяру прыносіліся мядовыя соты, плады, свінні. Рымляне ладзілі святочныя трапезы, запрашаючы ўсіх прахожых, каб уласкавіць ЦэрэруНейхардт А. А. Легенды и сказания древнего Рима. З III стагоддзя да н.э. вядомы гульні, таксама прысвечаныя Цэрэры () у Вялікім цырку.
Крыніцы
Катэгорыя:Святы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме