Жа́дуньНа рускамоўных картах Жадовно (Жадоўна, Жадаўе) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Альзініца, за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка. На ўсходнім беразе вёска Ухвішча.

Плошча паверхні возера 0,43 км². Даўжыня 1,24 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Найбольшая глыбіня 8,4 м, сярэдняя каля 5 м. Аб’ём вады ў возеры 2,14 млн м³. Плошча вадазбору 20,9 км².

Назва У назве вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-. Той жа корань у рачных і азёрных назвах *Жодзінка, Жадунь, Жодуч, Жодзень, Няжодка, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202..

Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396..

Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205.. Значэнне азёрнай назвы Жадунь можна перадаць як «Праточнае (возера)».

Апісанне Вадазбор складзены з суглінкаў і пяскоў. Катлавіна возера авальнай формы выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—15 м, спадзістыя, пясчаныя, пераважна разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,2 м, у асобных месцах забалочаныя, укрытыя водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Ложа возера ўздоўж берагоў пясчанае, астатняя частка дна выслана крэменязёмістым сапрапелем з вялікай колькасцю карбанатаў.

Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі і пратока з возера Братаўна, на ўсходзе пратокай злучана з возерам Ухвішча. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—100 м ад берага возера. Глыбіні да 2 м займаюць 19% плошчы возера. Мінералізацыя вады каля 350 мг/л, празрыстасць 2,8 м.

Эўтрофнае. Праточнае: упадаюць 3 ручаі, праз возера цячэ левы прыток ракі Альзініца, якая прыцякае з возера Братаўна, выцякае з усходу ў возера Ухвішча.

Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10-100 м. У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, краснапёрка, плотка, гусцяра, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы