thumb|Паала Веранезэ. Венера і Адоніс. 1580. Музей Прада. Мадрыд Адо́ніс () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. В 2 т. — М., 1991-92. — Т.1. — С.46-49; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. В 3 т. — М., 2001. — Т.1. — С.24-26 — па найбольш папулярнай версіі — сын Кініра ад яго ўласнай дачкі СмірныДыяскарыд. Эпіграма 18 Пейдж; Біён. Плач па Адонісу 91; Авідзій. Метамарфозы X 503—524; Гігін. Міфы 58; 251; або сын Кініра і Метармы; або (паводле Гесіёда) — Фенікса і АлфесібеіГесіёд. Пералік жанчын, фр.139 М.-У.; або (паводле Паніясіда) Фіянта і яго дачкі СмірныАнтанін Ліберал. Метамарфозы 34.
Адоніс славіўся сваёй прыгажосцю: у яго ўлюбляецца багіня кахання Афрадыта. Яго таксама клічуць каханым ДыянісаФанокл. Любоўны запал = Плутарх. Застольныя гутаркі IV 5, 3. Быў пастухом і паляўнічым на зайцаўФеакрыт. Ідыліі I 109—110; Вергілій. Буколікі X 18. Хвала муз паляванню натхніла яго стаць паляўнічымЛікофран. Аляксандра 831 і кам..
Яму прысвечаны горад БіблСтрабон. Геаграфія XVI 2, 18 (стар.755). Бацька БероіНон. Дзеянні Дыяніса XLII 344. Паводле Харэта з Мітылены, дзецьмі Афрадыты і Адоніса былі Гістапс і ЗарыядрХарет X, фр.17 Мюллер = Афиней. Пир мудрецов XIII 36 // Вестник древней истории. — 1947. — № 3. — С.252.
Смерць
Афрадыта аплаквае яго, забітага ў юнацтве на паляванні вепрукомАвідзій. Метамарфозы X 525—559, 708—739, які парнуў яго іклом у сцягно Феакрыт. Смерць Адоніса; Біён. Плач па Адонісу 7-8 Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 5; III 14, 3-4 на Ідалійскай гарыПраперцый. Элегіі II 13, 54. Па адной з версій, у вепрука ператварыўся Арэс (палюбоўнік Афрадыты); або Адонісу адпомсціла адпрэчаная ім ПерсефонаАўсоній. Раскрыжаваны Купідон 58; або гэта адбылося з прычыны гневу Артэміды.
Афрадыта хавала яго труп у латуку Еўбул, фр.169 Кок і Калімах, фр.478 Пфайфер // Афіней. Баль мудрацоў II 80. С. 69. Па волі Афрадыты ён вярнуўся з падземнага царстваФеакрыт. Ідыліі XV 102, ператвораны ў кветку анемонГігін. Міфы 251; або з крыві Адоніса ўзніклі ружы, а са слёз Афрадыты анемонБіён. Плач па Адонісу. — С. 66.
Існуе апавяданне пра тое, што Афрадыта перадала немаўля Адоніса на выхаванне Персефоне, якая не пажадала потым з ім растаццаТахо-Годи А. А. Комментарий // Античные гимны. — М., 1988. — С.342. Афрадыта і Персефона судзіліся з-за Адоніса, і Каліёпа рассудзіла, што яны павінны валодаць ім па палове годаГігін. Астраномія II 7, 3.
Культ Адоніса У фінікійцаў Адоніс (Адон у фінікійскай міфалогіі) — юны бог вясны, увасабленне штогадовага канання і ажыўлення прыроды. У Старажытнай Грэцыі свята Адоніса ў сярэдзіне лета спраўляўся два дні: у першы святкавалася яго вяселле з Афрадытай, як сімвал вясновага росквіту і ажывання, іншы дзень быў прысвечаны плачу па памерламу богу, які сімвалізуе завяданне прыроды. Аргаскія жанчыны аплаквалі ягоПаўсаній. Апісанне Элады II 20, 6.
У старажытнасці людзі лічылі, што дзякуючы Адонісу расквіталі кветкі ўвесну і спелі плады ўлетку, узімку ж прырода аплаквала бога. У знак прыналежнасці да культу бога Адоніса, які чаруе прыгажосцю, жанчыны сталі вырошчваць кветкі ў гліняных вазонах, якія звалі «садамі Адоніса»Плутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай, 17.
Орфікі атаясамлялі яго з ДыянісамАрфічныя гімны LVI.
Прыхільнікі міфалагічнай школы атаясамлялі вобраз міфа пра Адоніса з Ісусам Хрыстом.
У літаратуры і мастацтве Дзеючая асоба трагедыі Дзіянісія Сіракузскага «Адоніс». Лёс Адоніса — адна з упадабаных тэм антычнай паэзіі: яго апявала Сапфо Сапфо, фр.23, 168 Лобель-Пейдж; Паўсаній. Апісанне Элады IX 29, 8, у Феакрыта (песня ў гонар Адоніса), Біёна, Авідзія (каханне Венеры і Адоніса ў «Метамарфозах»); у новай паэзіі сустракаецца ў Шэкспіра (паэма «Венера і Адоніс») і іншых.
Адоніеў верш у антычнай паэзіі ўзнік, як лічыцца, у гімнах на смерць Адоніса.
Крыніцы
Спасылкі
Гл. таксама Орфіка, фр.201 Керн; Гігін. Міфы 248. Афрадыта і Адоніс
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Багі, якія паміраюць і ўваскрасаюць Катэгорыя:Блізкі Усход у старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта