Гармонія () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня згоды, увасабленне шчаслівага шлюбу. Дачка «процілеглых» багоў Арэса і АфрадытыГесіёд. Тэагонія 937, па іншай версіі, дачка Зеўса і ЭлектрыДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V, 48-49.. Жонка Кадма, маці Аўтаноі, Агавы, Іно, Семелы і Палідора, сястра Ясіёна. thumb|228px|злева|Статуя Гармоніі

Выгадавана плеядай ЭлектрайНон. Дзеянні Дыяніса III 381.. Афіна і Гефест падарылі ёй «сукенку, афарбаваную злачыннымі саставамі» (vestis sceleribus tincta), па якой іх (sic) нашчадкі павінны былі быць апазнаны як заплямленыя злачынствам, грахоўныяЗ намёкам на шлюбную здраду Афрадыты з Гефестам. Гігін. Міфы, 148..

Яе вяселле з Кадмам ушанавалі сваёй прысутнасцю (упершыню) усе алімпійцы. Сам Апалон гуляў на кіфары, Музы — на аўласах, іншыя ж багі ўсхвалялі шчасліўцаў прамовамі. Гермес падарыў Гармоніі ліру, Афрадыта (ці Гефест, ці Афіна) — каралі, пеплас і аўласы, Дэметра (якая лягла з Ясіёнам у полі) — ураджай пшаніцы, а Электра — свяшчэнныя абрады Вялікай Маці богаў з належнымі для гэтых абрадаў кімваламі, тымпанамі і вясёлай світай.Падрабязней іншых знакамітае вяселле Кадма і Гармоніі апісвае Дыядор Сіцылійскі (V, 49).. З усіх вясельных дароў Гармоніі найбольшую вядомасць здабылі каралі (пазней вядомыя як Каралі Гармоніі), якія прынеслі ёй (і ўсім пазнейшым уладальнікам гэтага ўпрыгажэння) няшчасце.

Па Нону, вяселле адбылося або на СамафракііНон. Дзеянні Дыяніса III 48., або ў возера ТрытанідыНон. Дзеянні Дыяніса XIII 347.. У Фівах паказвалі разваліны шлюбнага палаца Гармоніі і месца на плошчы, дзе на вяселлі спявалі МузыПаўсаній. Апісанне Элады IX 12, 3, а таксама тры статуі Афрадыты, якія былі пасвячальным дарам Гармоніі і былі зроблены з драўляных упрыгажэнняў на носе карабля КадмаПаўсаній. Апісанне Элады IX 16, 3..

Пазней, ужо ў Ілірыі, калі Кадм (па яго ўласнай просьбе) быў перавернуты багамі ў змея, Гармонія ў роспачы сарвала з сябе адзенне і заклікала мужа да сябе. Кадм, абвіўшы яе голае цела, лізаў ёй вусны і лашчыў грудзі. Няўцешная Гармонія звярнулася тады да багоў, каб і яе яны ператварылі ў змяю, што і было зробленаApollod. III, 5; Ovid. Met. IV, 563—602..

У старажытнарымскай міфалогіі Гармоніі адпавядае Канкордзія.

У гонар Гармоніі названы астэроід (40) Гармонія, адкрыты ў 1856 годзе. Назва была абрана ў адзначэнне заканчэння Крымскай вайны 1853—1856Schmadel, Lutz D. Dictionary of Minor Planet Names. — Fifth Revised and Enlarged Edition. — B., Heidelberg, N. Y.: Springer, 2003. — P. 19. — ISBN 3-540-00238-3.

Літаратура

Мифы народов мира. Москва, 1991-92, том 1, с.266.

Спасылкі

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Міфы Беотыі