Эфі́р ( — горнае паветра) у старажытнагрэчаскай міфалогііЛюбкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3-х т. Т. 1. С. 50 — верхні пласт паветра (неба), месцазнаходжанне багоў, а таксама яго увасабленне (персаніфікацыя) — бажаство Эфір.

Эфір як частка свету — верхні (горны), найбольш лёгкі (тонкі, разрэджаны), празрысты і прамяністы пласт паветра, верхні пласт неба, якім дыхаюць і жывуць багі. Эфір дасягае вяршыні Алімпа, дзе знаходзяцца алімпійскія багі.

Па найбольш папулярнай версіі, бог Эфір быў сынам Эрэба (падземнай Цемры) і Нюкты-Ночы, братам Гемеры (Дня)Гесіёд. Тэагонія 124.

Па версіі паэмы «Тытанамахія», Эфір і Гемера былі бацькамі Геі-Зямлі, Урана-НебаТытанамахія, фр. 2 Іўлін-Уайт, Понта (Мора), Акіяна, Тартара. У выкладзе Гігіна, Эфір нарадзіўся ад Хаоса і ІмглыГігін. Міфы. Увядзенне 1. Па іншай версіі, Эфір — бацька ЗеўсаЦыцэрон. Аб прыродзе багоў III стар. 53. Зываецца бацькам вятроўГамер. Адысея V стар. 296.

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Геаграфія грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта