thumb|200px| Уільям Блэйк: Ілюстрацыя да «Боскай камедыі» Дантэ, Пекла, Песня VII, 1-15, Плутас, Дантэ і Вергілій. Плу́тас ( — багацце, дастатак; шчасце, ) — сын Ясіёна і Дэметры, бог багацця. У старажытныя часы міфатворчасці атаясамляўся з Плутонам як уладальнікам падземных багаццяў.

Спачатку Плутас быў хтанічным бажаством, заступнікам ўраджаю хлябоў. Паводле Гесіёда, ён нарадзіўся на тройчы ўзараным поле на востраве Крыт. Пасля Плутас звязвалі з Эйрэнай — ўвасабленнем мірнага жыцця, якое параджае багацце, з багіняй лёсу Цюхэ, з Афінай Эрганай (Заступніцай рамёстваў) і г.д.. Паводле больш позняй версіі, за несправядлівае размеркаванне багацця Зеўс асляпіў ПлутасАрыстафан. Плутас 90, Асклепій вярнуў яму зрокАрыстафан. Плутас 738. Пасля бог Плутас пераасэнсоўваецца як увасабленне багацця. У антычным мастацтве распаўсюджаны вобраз Плутаса ў выглядзе юнака, які трымае ў руках рог дастатку.

Гл. таксама Плутон Аід Плутакратыя

Спасылкі

Ploutos or Plutus (англ.)

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Багі паводле алфавіта