Эўрыно́ма () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі акіяніда, дачка Акіяна і Тэфіды Гесіёд. Тэагонія 359; Гігін. Міфы. Уводзіны 6 .
Жонка Афіёна, кіравала Алімпам Апалоній Родаскі. Арганаўтыка I 500 (паводле Ферэкіда Сірскага). Дзерлася ўрукапашную з Рэяй Схолии к Ликофрону. Александра 1191 // Примечания Н. А. Чистяковой в кн. Аполлоний Родосский. Аргонавтика. М., 2001. С.184 , але пацярпела паражэнне і была скінута ў Тартар Лікафрон. Аляксандра 1197 .
Маці харыт, народжаных ёю ад Зеўса Гесіёд. Тэагонія 907; Калімах, фр.384 Пфайфер; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2; 3, 1 (ці Акіяна). Маці Асопа ад Зеўса (па версіі) Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 6 . Разам з Фетыдай дапамагла Гефесту Гамер. Іліяда XVIII 398 .
Яе храм знаходзіўся ў Аркадзіі, яе драўляная статуя аблытана залатымі ланцугамі, ніжняя частка цела як у рыбы Паўсаній. Апісанне Элады VIII 41, 4.6 . Служка багіні Гармоніі Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 311 .
Імем Эўрыномы названы астэроід (79) Эўрынома, адкрыты ў 1863 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Імёны грэчаскага паходжання Катэгорыя:Акіяніды