Ка́менка (або Кішке́льскае) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Друйка, за 11 км у напрамку на паўночны захад ад горада Браслаў, рыкладна за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Баруны, за 5 км на паўночны захад ад возера Струста.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня возера 0,58 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,73 км. Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Пойма шырынёй да 250 метраў, забалочаная.
Праз возера працякае рака Акмяніца.
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-6. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год.
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі