Марцін Сміглецкі (, , , па іншых звесткі 1562 або 1572, Львоў — , Каліш) — багаслоў і філосаф, вядомы ў свой час палеміст Вялікага Княства Літоўскага, выкладчык у езуіцкіх калегіях і адзін з самых выбітных прафесараў Віленскай езуіцкай акадэміі.

Біяграфія

Ураджэнец Львова, адукацыю атрымаў ў Акадэміі віленскага Таварыства Ісуса, дзе яму была прысвоена ступень магістра тэалогіі. У 1581 годзе ў Рыме, дзе працягнуў навучанне, уступіў у ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію (1582—1584) і тэалогію (1584—1586) пад кіраўніцтвам Франсіска Суарэса і Раберта Беларміна. Па вяртанні выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі філасофію (1586—1590) і схаластычную тэалогію (1591—1599). Атрымаў ступень доктара тэалогіі (1594).

Быў рэктарам езуіцкіх навучальных устаноў у Пултуску (1600—1602), Познані (1602—1607), Калішы (1609—1611). Удзельнічаў у шостай і сёмай Генеральных кангрэгацыях ордэна езуітаў у Рыме (1608, 1615).

Гліняная урна з прахам Сміглецкага была знойдзена ў 1856 годзе пад вялікім алтаром у Калішскім фарным касцёле. На скрыні быў выпісаны ўвесь алфавіт (сімвал вучонасці) і чытаўся надпіс Martinus Smiglesius AD 1619.

Катэгорыя:Езуіты Польшчы Катэгорыя:Езуіты Літвы Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Філосафы Літвы