Карлес Кота Пахес (; нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рода» з Вільярэаля.
Клубная кар’ера Выхаванец «Барселоны», пазней выступаў у клубах ніжэйшых дывізіёнаў Іспаніі. У 2010—2011 гадах гуляў за кіпрскі «Анартосіс», пазней — за тбіліскае «Дынама», з якім стаў чэмпіёнам Грузіі.
У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Адразу стаў асноўным іграком дынамаўцаў, выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але з верасня 2013 года страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона пакінуў мінскі клуб.
У лютым 2014 года стаў іграком узбекскага «Бунёдкара»«Бунедкор» подписал контракт с воспитанником академии «Барселоны» . З 2015 года на працягу двух сезонаў выступаў у чэмпіянаце Кіпра.
У жніўні 2017 года вярнуўся ў Іспанію, стаўшы іграком клуба трэцяга дывізіёна «Рая Махадаонда». Пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У сезоне 2018/19 выступаў за клуб «Волас» з другога дывізіёна Грэцыі.
У верасні 2019 года далучыўся да «Фігераса». У жніўні 2021 года перайшоў у клуб «Санта Калома» з чэмпіянату Андоры. У жніўні 2023 года папоўніў склад «Роды».
Міжнародная кар’ера Падчас выступаў за «Барселону» выклікаўся ў юнацкія зборныя Іспаніі. У 2007 у складзе зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы.
Дасягненні Чэмпіён Грузіі: 2012/13 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013 Уладальнік Суперкубка Узбекістана: 2014 Пераможца Сегунды B: 2017/18 (група 1) Пераможца Футбольнай лігі Грэцыі: 2018/19 Бронзавы прызёр чэмпіянату Андоры: 2023 Чэмпіён Еўропы да 19 год: 2007
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Мускрон Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Атлетыка Катэгорыя:Ігракі ФК Бенідорм Катэгорыя:Ігракі ФК Анартосіс Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бунёдкар Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Марына Катэгорыя:Ігракі ФК Этнікас Ахна Катэгорыя:Ігракі ФК Докса Катакапія Катэгорыя:Ігракі ФК Эрміс Арадыпу Катэгорыя:Ігракі ФК Рая Махадаонда Катэгорыя:Ігракі ФК Волас Катэгорыя:Ігракі ФК Фігерас Катэгорыя:Ігракі ФК Санта Калома