Іва́хнавічы. Сустракаецца таксама варыянт Вахну́вічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 20 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Чарнаўчыцы. У 1858 годзе ўладанне графаў Грабоўскіх. У 1897 годзе вёска ў Турнянскай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну фашысты знішчылі 3 двары; 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах.

У кастрычніку 1949 года арганізаваны калгас імя Андрэева, у які ўвайшлі 48 гаспадарак са 109. У выніку ўзбуйненняў калгасаў вёска зрабілася падраздзяленнем калгаса «Іскра».

Інфраструктура Фельчарска-акушэрскі пункт Клуб Бібліятэка

Насельніцтва 263 сялянскія душы (1858) 69 двароў, 545 жыхароў (1897) 37 двароў, 219 жыхароў (1921) 81 двор, 280 жыхароў (1940) 346 жыхароў (1959) 256 жыхароў (1970) 59 гаспадарак, 144 жыхары (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна