Шы́лава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка, за 15 км у напрамку на поўдзень ад горада Браслаў, каля вёскі Замошша. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня 1,24 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Найбольшая глыбіня возера 11,8 м, сярэдняя 5,3 м. Аб'ём вады 1,01 млн. м³. Плошча вадазбору 11,6 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—5 да 10—12 м, складзеныя з пяскоў і супескаў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны (усходнія берагі нізкія). Дно возера карытападобнай формы. Глыбіні да 2 м займаюць каля 26 % плошчы возера. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай і выцякае ручай у возера Золва. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 3 м і займае палосу шырынёй да 25 м уздоўж берага.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, лінь, плотка, язь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Каля возера (праз вёску Замошша) пралягае аўтамабільная дарога .
Літаратура Уласаў Б. П. Шылава //
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі