Акта́ва () — васьмірадковы верш, радкі якога часцей за ўсё пішуцца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуюцца па схеме АбАбАбвв. У першых шасці радках павінна вытрымлівацца чаргаванне розных па націску рыфмаў (мужчынскіх і жаночых, мужчынскіх і дактылічных і г. д.), завяршаюць жа актаву два радкі, звязаныя сумежнай рыфмоўкай. Актава ўзнікла ў італьянскай народнай паэзіі, а ў эпоху Адраджэння распаўсюдзілася ў многіх еўрапейскіх літаратурах. Актавы пісалі італьянцы Бакачыо і Таса, англійскі паэт Байран, паляк Ю. Славацкі і многія іншыя. У беларускую паэзію актаву ўвёў Я. Купала («Спроба актавы», 1906): Удар, душа, удар ты, сэрца, Па струнах думак-весялух! Збудзіце ўспаны ў паняверцы Жыцця змянлівага мой дух. Хай думкі лягуць на паперцы І цешаць братні погляд, слух, Народу прыйдзе хай пара Успомніць часам песняра!
Літаратура
Катэгорыя:Строфіка Катэгорыя:Цвёрдыя формы