Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры г. п. Арэхаўск, у невялікім скверы. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва. Рэстаўрыравана ў 1990-х гг.

Архітэктура Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобны аб'ём, накрыты паўсферычным купалам на нізкім, шырокім цыліндрычным барабане. Па восі ўсход—захад далучаны вузкі прытвор пад 2-схільным дахам і паўкруглая апсіда са сферычным пакрыццем. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны паўкруглымі вокнамі-люкарнамі.

Інтэр'ер

Малітоўная зала расчлянена 4 падпружнымі аркамі. Барабан над залай вылучаны масіўным карнізам і нізкім атыкам, апсіда перакрыта конхай і вылучана аркай на 2 іанічных калонах. У інтэр'еры 1-ярусны драўляны іканастас. Сцены ўнутры атынкаваны і імітаваны пад мураваныя. Над уваходам на каваных кранштэйнах размешчаны драўляныя хоры з бакавымі вітымі сходамі.

Званіца

Перад храмам асобна пастаўлена драўляная званіца, якая складае з царквой адзіны ансамбль. 2-ярусная 4-гранная пабудова накрыта гранёным шатром, акаймаваным унізе франтончыкам.

Літаратура Царква ў гонар Святой Троіцы // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 20-21. Свята-Троіцкая царква // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 464. Спаская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 100.

Спасылкі

Катэгорыя:Арэхаўск Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Аршанскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:1838 год у Беларусі