Гур-Эмір ( ад — «Грабніца эміра») — маўзалей азіяцкага заваёўніка Аміра Цімура (таксама вядомага як Тамерлан) у Самаркандзе (Узбекістан).
Фамільная грабніца Цімура і спадчыннікаў імперыі была ўзведзена ў паўднёва-заходняй частцы горада ў 1404 годзе. Мазаіка, сабраная са светла- і цёмна- блакітных паліваных цаглін, упрыгожвае сцены і барабан. Гэты шэдэўр сярэднеазіяцкага дойлідства займае важнае месца ў гісторыі сусветнай ісламскай архітэктуры. Гур-Эмір паслужыў правобразам для вядомых помнікаў архітэктуры эпохі Вялікіх маголаў: маўзалея Хумаюна ў Дэлі і маўзалея Тадж-Махал у Агры, пабудаваных нашчадкамі Цімура, якія ў свой час былі кіруючай дынастыяй Паўночнай Індыі.
Помнік рэстаўравалі ў 1950-х гадах (вонкавыя купалы і паліву), больш маштабныя работы па яго аднаўленні былі пачаты ў 1967 годзе.
Галерэя
Катэгорыя:Славутасці Самарканда Катэгорыя:Гісторыя Самарканда Катэгорыя:Сусветная спадчына ва Узбекістане Катэгорыя:Храмы і маўзалеі ісламу Катэгорыя:Маўзалеі Самарканда Катэгорыя:Архітэктура эпохі Цімурыдаў