Мякатніца адналістая (Malaxis monophyllos) — кветкавая расліна сямейства .

Апісанне Шматгадовая жаўтавата-зялёная травяністая расліна з падземным клубнем і тонкім трохгранным, каля асновы клубнепадобна-патоўшчаным сцяблом вышынёй 6—30 см. Ліст адзіночны, прадаўгаваты або яйцападобны, даўжынёй 3—10 см, тупы або завостраны, звужаны ў доўгі сцеблаабдымны чаранок, размешчаны каля асновы сцябла. Край ліст гладкі. Кветкі дробныя, бледна-зялёныя, сабраны ў доўгую прамую шматкветкавую гронку. Губа каля асновы шырокаяйкападобная, увагнутая, на верхавінцы завостраная, з 5 жылкамі. Калякветнікі ланцэтныя, завостраныя. Плод — сухая каробачка.

Пашырэнне Галарктычны трапагенны від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія, Кітай, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах у межах вялікай раўніннай часткі арэала. Месцы росту: сфагнавыя балоты і забалочаныя лясы (ельнікі, бярэзнікі), багністыя берагі вадаёмаў.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5  — С. 70—71.  — С. 427.

Спасылкі

Катэгорыя:Эпідэндравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1800 годзе