Дзяніс Дзячко (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА, у 2006 годзе гуляў за пастаўскі ПМЦ, а потым за дубль МТЗ-РІПА. У пачатку 2010 года стаў асноўным брамнікам мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»), але ў чацвёртым туры атрымаў траўму, з-за якой выбыў на 1,5 гады.

У 2012 годзе далучыўся да «Мінска». У сезоне 2012 быў асноўным брамнікам каманды «Мінск-2», а ў 2013 годзе стаў другім брамнікам асноўнай каманды. З верасня 2013 года, у сувязі з траўмай асноўнага брамніка Уладзіміра Бушмы, заняў месца ў стартавым складзе «Мінска». У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з клубам.

У сезоне 2014 зноў стаў другім брамнікам пасля вяртання Бушмы. У чэмпіянаце згуляў толькі ў апошнім матчы сезона (29 лістапада супраць брэсцкага «Дынама», лік 5:2).

З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010», і ў сакавіку 2015 года перайшоў у яго на правах арэнды. Па заканчэнні сезона і вяртання з арэнды ў студзені 2016 года пакінуў «Мінск».

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Пачынаў сезон асноўным брамнікам каманды, але неўзабаве быў выцеснены Дзмітрыем Асніным. У ліпені 2016 года пакінуў брэсцкі клуб і перайшоў у «Белшыну», дзе таксама стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Па заканчэнні сезона 2016 вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 Д3 ПМЦ 4 −7 2007 дубль МТЗ-РІПА 15 −17 2008 дубль МТЗ-РІПА 13 −19 2009 дубль МТЗ-РІПА 12 −11 2010 Д1 Партызан 4 −5 2012 Д3 Мінск-2 35 −29 2013 Д1 Мінск 11 −14 2014 Д1 Мінск 1 −2 2015 Д2 Бяроза-2010 9 −11 2016 (1) Д1 Дынама 4 −12 2016 (2) Д1 Белшына 0 −0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК ПМЦ Паставы Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына