У дадзеным спісе адлюстраваны перамогі самага рэзультатыўнага аса Першай сусветнай вайны лейтэнанта Манфрэда фон Рыхтгофена, вядомага таксама пад мянушкай «Чырвоны барон». Усяго вядома 80 перамог, атрыманых ім у перыяд з 17 верасня 1916 па 20 красавіка 1918 года. Усе перамогі, за адзіным выключэннем, былі здабытыя над брытанскімі лётчыкамі. У спісе ў храналагічным парадку указаны:
парадкавы нумар перамогі — графа «#»; дата атрыманай перамогі — графа «Дата»; дадзеныя аб пілотах, з якімі сутыкаўся барон, а таксама назвы іх падраздзяленняў — графа «Авіятары»; дадзеныя аб самалётах, як англійскіх, так і германскіх — марка, серыйны нумар і нумар падраздзялення — графа «Самалёты»; апісанне баявых сутыкненняў і абставін, пры якіх была здабыта тая ці іншая перамога, з указаннем прыблізных каардынат месцаў вынікаў перамогі — графа «Гісторыя».
Графа «Самалёты» ці ўсе графы часам вылучаюцца колерамі: — вылучэнне дадзеным колерам ўсіх граф азначае, што дадзеная перамога фон Рыхтгофена не была пацверджаная бокам-супернікам, альбо была здабытая іншым нямецкім авіятарам, але тым не менш, залічаная менавіта Рыхтгофену. — вылучэнне колерам графы «Самалёты» пазначае размалёўку фюзеляжа самалёта, на якім была здабытая канкрэтная перамога. Вылучэнне адным колерам азначае, што ўсе часткі самалёта былі афарбаваныя ў адзін колер. — вылучэнне графы «Самалёты» рознымі колерамі азначае, што самалёт быў афарбаваны ў некалькі колераў. Колер першай ячэйкі азначае колер, якім былі выфарбаваныя пярэдняя частка самалёта, капот і абцякальнікі колаў, другі колер — асноўная частка фюзеляжа і крылавыя падкосы, колер трэцяй — задняя частка самалёта і хваставыя стабілізатары.
Спіс перамог #ДатаАвіятарыСамалётыГісторыя 1 17 верасня 1916 Пілот: 2-гі лейтэнант Лаёнэл Бертрам Фрэнк МорысКаралеўскі Заходне-Сурэйскі полк Назіральнік: лейтэнант Том РысКаралеўскія ўэльскія фузілёры F.E.2b № 7018, 11-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Суправаджэнне бамбардзіроўшчыкаў Фон Рыхтгофен атрымаў сваю першую перамогу ў разгар бітвы на Соме. Знішчальнікі 11-й эскадрыллі, якія ўзляцелі з аэрадрома Ізель-ле-Амо, суправаджалі чацвёрку лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў B.E.2, што накіроўваліся да Маркуэну. Над Віле-Плуіш фон Рыхтгофен з блізкай адлегласці знішчыў рухавік і забіў стралка-назіральніка. Брытанскі самалёт спланаваў яшчэ 6 кіламетраў на поўнач і ўпаў каля нямецкага аэрадрома каля Флескьерэ, у месцы з каардынатамі . Пілот памёр ад ран. 2 23 верасня 1916 Пілот: сяржант Герберт БелербіКЛК G.100 № 7481, 27-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Знішчальны патруль Знішчальнікі 27-й эскадрыллі, якія ўзляцелі з аэрадрома Фьенвіле, у той дзень вялі баявое патруляванне паміж гарадамі Бапом і Камбрэ. У распачатым паветраным баі фон Рыхтгофен, патраціўшы каля 300 патронаў, падбіў адзін знішчальнік, які зваліўся каля Беньі, у месцы з каардынатамі . Пілот памёр ад ран, фон Рыхтгофен ўзяў на памяць таблічку з нумарам самалёта. 3 30 верасня 1916 Пілот: лейтэнант Эрнэст Конуэй ЛансдэйлКЛК Назіральнік: сяржант Альберт КларксанКЛК F.E.2b № 6973, 11-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Суправаджэнне бамбардзіроўшчыкаўЗнішчальнікі 11-й эскадрыллі, якія ўзляцелі з аэрадрома Ізель-ле-Амо, суправаджалі B.E.2 12 і 13-й эскадрылляў, якія накіроўваліся на бамбаванне аэрадрома фон Рыхтгофена, размешчанага ў Ланьікуры. Над Фрэмікурам, у месцы з каардынатамі , фон Рыхтгофен, патраціўшы 200 патронаў, запаліў знішчальнік суправаджэння. Машына ўпала на зямлю і згарэла дашчэнту, стралок-назіральнік загінуў у баі, пілот — двума тыднямі пазней, у шпіталі. Фон Рыхтгофен зноў узяў некаторыя часткі самалёта ў якасці сувеніраў. 4 7 кастрычніка 1916 Пілот: 2-гі лейтэнант Сэсіл ФенвікКЛК B.E.12 № 6618, 21-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Знішчальны патруль Знішчальнікі 21-й эскадрыллі, якія ўзляцелі з аэрадрома Бертангль, вылецелі на баявое патруляванне ў раён Ітра. На самалёты камандзіра эскадрыллі і яшчэ аднаго лётчыка былі загружаныя бомбы, астатнія ж былі самалётамі прыкрыцця. Падчас паветранага бою адна з 400 куль, выпушчаных фон Рыхтгофеном, трапіла ў галаву брытанскага авіятара. Самалёт упаў у Эканкуры, у месцы з каардынатамі , а барон, як і раней, выразаў яго нумар з хваставога апярэння. 5 16 кастрычніка 1916 Пілот: 2-гі лейтэнант Джон ТомпсанКЛК B.E.12 № 6580, 19-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Бамбавальны рэйд Узляцеўшы з аэрадрома Фьенвіле, самалёты 19-й эскадрыллі мелі сваёй мэтай штурмоўку чыгуначнай станцыі Эрмі. У распачатым баі фон Рыхтгофен, зрабіўшы 350 стрэлаў, здолеў падбіць самалёт недасведчанага лётчыка, які выконваў свой першы баявы вылет. Рэшткі самалёта разваліліся яшчэ ў паветры, упаўшы каля Ітры, у месцы з каардынатамі . Барон, які даследаваў рэшткі, у рапарце няправільна ўказаў, што пілотам быў лейтэнант Каплер. Каплер, які таксама служыў у той жа эскадрыллі, загіне шасцю месяцамі пазней. Магчыма, барон знайшоў якую-небудзь рэч, якую малады лётчык мог пазычыць у таварыша. 6 25 кастрычніка 1916 Пілот: 2-й лейтэнант Артур ФішэрКЛК B.E.12 № 6629, 21-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Знішчальны патруль Узляцеўшы з Бертангля, пяцёрка B.E.12 21-й эскадрыллі павінна была патруляваць лінію перадавой. У распачатым баі над Лебефам фон Рыхтгофен атакаваў самотны самалёт, які аддзяліўся ад агульнай групы. Падбіты самалёт быў знесены да поўначы на 6 кіламетраў і ўпаў на паўднёвых ўскраінах Бапома, у месцы з каардынатамі . Пілот, які праваяваў усяго 16 дзён, атрымаў сур'ёзнае раненне ў жывот і неўзабаве сканаў. Барон асабіста агледзеў збіты ім аэраплан . 7 3 лістапада 1916 Пілот: сяржант Годфры Катберт БолдуінКЛК Назіральнік: 2-гі лейтэнант Джордж Эндрю БентамУсходне-Сурэйскі полк F.E.2c № 7010, 18-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Знішчальны патруль Знішчальнікі 18-й эскадрыллі, якія узляцелі з аэрадрома Лавьевіль, павінны былі патруляваць лінію фронту ў пошуках варожых самалётаў. Над лесам паблізу мястэчка Грэвілч фон Рыхтгофен, патраціўшы каля 400 патронаў, збіў аэраплан. Брытанскі самалёт упаў на зямлю і разляцеўся на кавалкі на паўночны ўсход ад лесу, у месцы з каардынатамі . Пілот і стралок загінулі. Гэта быў першы самалёт, збіты баронам пасля смерці свайго настаўніка, славутага аса Освальда Бёлькэ. 8 9 лістапада 1916 Пілот: 2-гі лейтэнант Джон Гілмар КэмеранКэмеранскі хайлэндскі полк B.E.2c № 2506, 12-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Бамбавальны рэйд У той дзень меркаваўся масіраваны налёт на фабрыку па вытворчасці цукру ў Ва-Врокуры сіламі некалькіх эскадрылляў. На двухмесных самалётах тыпу B.E.2 з-за дадатковай бомбавай загрузкі адсутнічалі стралкі. У распачатым баі над Маршы фон Рыхтгофену ўдалося збіць адзін лёгкі бамбардзіроўшчык, які ўпаў на поўначы, каля Беньі, у месцы з каардынатамі . У рапарт барона укралася памылка: ён указваў, што ў экіпажы быў стралок. Пілот самалёта, які разбіўся, пазней памёр ад ран у шпіталі. 9 20 лістапада 1916 Пілот: лейтэнант Томас Генры КларкАрмейскі артылерыйскі корпус Назіральнік: 2-гі лейтэнант Джэймс ЛісКаралеўскія шатландскія фузілёры B.E.2c № 2767, 15-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Знішчальны патруль Самалёты 15-й эскадрыллі ўзляцелі з аэрадрома каля вёскі Леальвілле, маючы сваёй мэтай патруляванне над лініяй фронту і знішчэнне варожых самалётаў. Пасля цяжкага і працяглага бою над Гранкурам фон Рыхтгофен здолеў падбіць самалёт, які ўпаў на перадавой, прыблізна ў месцы з каардынатамі і быў накрыты агнём артылерыі. Дадзеная перамога прыпісваецца таксама камандзіру «Ясты 2» Штэфану Кірмаеру, які ўдакладняў, што самалёт упаў на нямецкім баку і моцна не пацярпеў. На думку гісторыкаў, яго версія выглядае больш праўдападобнай, паколькі абодва англійскіх авіятара засталіся ў жывых і былі ўзятыя ў палон. Як бы там ні было, але па германскай сістэме перамога магла б быць залічаная толькі аднаму пілоту, і яна была прысуджана барону. Кірмаер жа загінуў праз два дні. 10 20 лістапада 1916 Пілот: 2-гі лейтэнант Гілберт Садберы ХолКЛК Назіральнік: 2-гі лейтэнант Джордж ДоціКаралеўскія шатландцы F.E.2b № 4848, 18-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне:Знішчальны патруль Знішчальнікі 18-й эскадрыллі, якія ўзляцелі з аэрадрома Лавьевіль, патрулявалі лінію фронту. Над Гранкурам, дзе той жа раніцай фон Рыхтгофен атрымаў сваю дзевятую перамогу, пяць нямецкіх знішчальнікаў атакавалі брытанскі паветраны патруль. Брытанскі самалёт упаў у месцы з каардынатамі , на нічыйнай зямлі. Стралок загінуў у баю, а пілот, атрымаўшы цяжкае раненне, памёр дзесяццю днямі пазней. У гэты дзень барон ўпершыню атрымаў дзве перамогі. 11 23 лістапада 1916 Пілот: маёр Лэна Джордж ХоукерКаралеўскія інжынеры Ас з сям'ю перамогамі DH.2 № 5964, 24-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданее: Знішчальны патруль Тры знішчальніка 24-й эскадрыллі, якія ўзляцелі з аэрадрома Бертангль, мелі баявой задачай патруляванне лініі фронту. Над Бапомам яны сутыкнуліся з праўзыходнымі сіламі праціўніка. У ходзе недоўгачасовага бою два англійскіх знішчальніка былі вымушаныя выйсці з бою. У пяціхвіліннай дуэлі з брытанскім асам, на рахунку якога было сем перамог, фон Рыхтгофен, патраціўшы каля 900 патронаў, трапіў таму ў галаву. Брытанскі самалёт упаў на поўдзень ад Бапома, у месцы з каардынатамі . Нямецкія пехацінцы, паблізу размяшчэння якіх ўпаў самалёт, пазней далі барону таблічку з серыйным нумарам і кулямёт брытанскага аса. 12 11 снежня 1916 Пілот: лейтэнант Філіп ХантШропшырскае апалчэнне DH.2 № 5986, 32-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Суправаджэнне бамбардзіроўшчыкаў Восем знішчальнікаў 32-й эскадрыллі, якія ўзляцелі з аэрадрома Леальвілье, павінны былі прыкрываць шэсць лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў F.E.2b 23-й эскадрыллі, якія накіроўваліся на штурмоўку складоў і чыгуначных шляхоў у раёне Маршы. На поўдзень ад Араса яны сутыкнуліся з нямецкімі знішчальнікамі, якія выляцела на перахоп. Пасля кароткага бою з фон Рыхтгофеном адзін англійскі авіятар быў вымушаны прызямліцца на нямецкім баку, паблізу Меркатэля, у месцы з каардынатамі . Паранены ў печань пілот быў узяты ў палон, а практычна спраўны самалёт накіраваны ў распараджэнне «Ясты 2». Англійскі авіятар, на чыім рахунку быў адзін збіты аэраплан, прабыў у палоне да снежня 1918 года. 13 20 снежня 1916 Пілот: капітан Артур Джэральд НайтКЛК Ас з 8 перамогамі DH.2 № 7927, 29-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Знішчальны патруль Звяно знішчальнікаў 29-й эскадрыллі, якія ўзляцелых з аэрадрома Ізель-ле-Амо, павінна было весці баявое патруляванне паміж населенымі пунктамі Гаменкур і Раланкур. Над Маншы-а-Бо яны сутыкнуліся з пяцёркай знішчальнікаў «Ясты 2». Пасля непрацяглага бою фон Рыхтгофен з блізкай адлегласці расстраляў англійскі самалёт, які ўпаў у месцы з каардынатамі . Англійскі пілот, на чыім рахунку было восем нямецкіх самалётаў і які ўскосным чынам спрычыніўся да гібелі Освальда Бёлькэ, загінуў. Барон зняў з разбітага самалёта кулямёт. 14 20 снежня 1916 Пілот: лейтэнант Джордж Д’АрсіКонацкіе рэйнджэры Назіральнік: 2-гі лейтэнант Реджынальд Катберт УайтсайдКаралеўская Ваенна-марская дывізія F.E.2b № 5446, 18-я эскадрылля КЛК Albatros D.II № 491/16, Jagdstaffel 2 Палётнае заданне: Знішчальны патруль Знішчальнікі 18-й эскадрыллі, якія ўзляцелі з Сэнт-Лежэ-ле-Ацье, вялі баявой патруль за лініяй фронту, на нямецкім баку. Над мястэчкам Нарэй, размешчаным ўсяго за кіламетр ад базы «Ясты 2» у Пранвілле, фон Рыхтгофен нечакана атакаваў апошнюю машыну, забіўшы наповал пілота і стралка. Брытанскі самалёт зніжаўся па вялікай дузе і ўпаў у месцы з каардынатамі . Барон асабіста агледзеў астанкі машыны і забраў руль і кулямёт у якасці сувеніраў. 15 27 снежня 1916 <center>Пілот: сяржант Джэймс Мак-Кадэн<small>КЛК DH.2