Герман Маліньш (, нар. , ) — латвійскі футбаліст, брамнік клуба «Албертс» з Рыгі.
Клубная кар’ера З 2006 года выступаў за рыжскі «Сконта», сезон 2007 правёў у арэндзе ў «Алімпе». З 2008 года стаў замацоўвацца ў асноўным складзе «Сконта» і нарэшце стаў капітанам каманды. У 2011 і 2012 гадах быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Латвіі.
У красавіку 2013 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе стаў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова. Дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 3 жніўня 2013 года ў матчы супраць «Нафтана», пасля ў сезоне 2013 яшчэ двойчы з’явіўся на полі ў чэмпіянаце і адзін раз — у Кубку Беларусі.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭГерман Малиньш продлил контракт с БАТЭ. У пачатку сезона 2014, у выніку адхілення ад асноўнай каманды Андрэя Гарбунова і траўмы навабранца Сяргея Чэрніка, быў асноўным брамнікам БАТЭ. Аднак у матчы першага тура чэмпіянату, 29 сакавіка 2014 года супраць «Шахцёра», дапусціў грубыя памылкі, з-за якіх БАТЭ прайграў 0:2. Пасля гэтага матча Чэрнік заняў месца ў аснове, Маліньш жа больш не з’яўляўся на полі, а пачынаючы з верасня 2014 года перастаў трапляць нават на лаўку запасных. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2015 года пакінуў БАТЭМалиньш, Яковлев и Тубич официально покинули БАТЭ.
Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ Герман вярнуўся ў «Сконта». У якасці асноўнага брамніка гэтага клуба распачаў сезон 2015, але хутка страціў месца ў аснове. У пачатку 2016 года, пасля таго як «Сконта» не здолеў атрымаць ліцэнзію на сезон 2016 і быў пераведзены ў Першую лігу, Маліньш папоўніў склад іншага рыжскага клуба — РФШ. У пачатку 2018 года перайшоў у «Рыгу», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў рэзервовым брамнікам.
Сезон 2019 пачаў у складзе «Елгавы». У 2020 годзе гуляў у чацвёртым дывізіёне Швецыі за клуб «Норвермланд», а ў пачатку 2021 года вярнуўся ў Латвію і далучыўся да клуба «Албертс» з другога дывізіёна.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя Латвіі розных узростаў.
Дасягненні Чэмпіён Латвіі (2): 2010, 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (2): 2012, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі (2): 2008, 2009 Уладальнік Кубка Латвіі (2): 2012, 2018 Пераможца Балтыйскай лігі: 2011 Чэмпіён Беларусі (2): 2013, 2014 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Латвіі Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Швецыі Катэгорыя:Ігракі ФК Елгава Катэгорыя:Ігракі ФК Рыга Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Ігракі ФК Сконта Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімп Рыга