Даніэль Альсіна Альсіна (, нар. , Альбайда, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец «Валенсіі», дэбютаваў за гэты клуб 27 жніўня 2009 у Лізе Еўропы ў матчы супраць нарвежскага «Стабека», выйшаўшы на замену замест Хуана Маты. Пазней гуляў за розныя клубы ў Сегундзе B.

«Тарпеда-БелАЗ» У ліпені 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»За жодинское «Торпедо» будут играть два испанца , але хутка атрымаў траўму. У верасні 2013 года, аднавіўшыся ад траўмы, здолеў замацавацца ў асноўным складзе аўтазаводцаў.

У пачатку сезона 2014 быў асноўным іграком жодінцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў красавіку 2014 года атрымаў траўму і больш на полі не з’яўляўся. У чэрвені 2014 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваныОльсина расстался с жодинским "Торпедо".

Апошнія гады У 2014 годзе вярнуўся ў Іспанію, гуляў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. Першую палову 2016 года правёў у Нікарагуа, пасля ў Іспаніі далучыўся да клуба «Торэ Левантэ». Восенню 2018 года пераехаў у Кітай, дзе стаў дзіцячым трэнерам у горадзе Цзуньі, гуляў на аматарскім узроўні. У пачатку 2020 года пакінуў Кітай.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Торэ Левантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Дыр’янген Катэгорыя:Ігракі ФК Антэньентэ Катэгорыя:Ігракі ФК Беніганім Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Хаціва Катэгорыя:Ігракі ФК Алькаяна Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Месталья