Нарайр Гёзалян (; нар. , ) — армянскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Гуляў за ерэванскі «Бананц», з якім двойчы выйграў срэбныя медалі чэмпіянату Арменіі. У 2011 перайшоў у дыліжанскі «Імпульс», у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Арменіі 2012/13.
У ліпені 2013, пасля распаду «Імпульса», у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»Лучший бомбардир чемпионата Армении Гезалян перешел в «Торпедо-БелАЗ». У складзе «Тарпеда-БелАЗ», хоць і выхадзіў у аснове, не здолеў праявіць сябе. У выніку па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
У студзені 2014 вярнуўся ў Арменію, падпісаўшы кантракт з «Алашкертам»Официально. Норайр Гезалян подписал контракт с "Алашкертом" . У сезоне 2015/16 разам з камандай стаў чэмпіёнам Арменіі. У 2017 годзе вярнуўся ў «Бананц». У ліпені 2018 года перайшоў у «Арцах», які пакінуў у сакавіку 2019 года і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Арменіі.
Дасягненні Чэмпіён Арменіі: 2016 Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі (3): 2007, 2010, 2017/18 Уладальнік Кубка Арменіі: 2007 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Арменіі: 2012/13 (22 галы)
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Арменіі Катэгорыя:Ігракі ФК Ноа Катэгорыя:Ігракі ФК Урарту Катэгорыя:Ігракі ФК Алашкерт Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Імпульс Дыліжан Катэгорыя:Ігракі ФК Патані