Чацвёрты Латэра́нскі сабор (па ліку Каталіцкай царквы — XII Сусветны сабор) адбыўся ў 1215 годзе . На гэтым саборы было прынята рашэнне, што члены царквы павінны абавязкова раз на год спавядацца. Той, хто за год не прыйшоў на споведзь да святара, выганяўся з царквы, і яму адмаўлялі ў праве быць пахаваным па хрысціянскім абрадзе.

Былі афіцыйна зацверджаны Папам Інакенціем III манаскія ордэны дамініканцаў і францысканцаў з мэтай барацьбы з ерасямі. Таксама былі прыняты рашэнні пра асуджэнне альбігойцаў, вальдэнсаў і санкцыянавана інквізіцыя . Таксама была прынята забарона для духавенства ўдзельнічаць у судовых ардаліях. Фактычна гэта прывяло да знікнення ардалій з практыкі судаводства.

Літаратура

Катэгорыя:Сусветныя саборы Катэгорыя:Каталіцтва