Клапаго́н еўрапейскі (Actaea europaea) — від кветкавых травяністых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Расліна можа дасягаць у вышыню 1,5 метра. Сцябло (адно або некалькіДорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 139. ) прамастаячае, жорсткае, разгалінаванае, пакрытае лісцем. Падземная частка заканчваецца карэнішчам. Лісце буйное, даўжынёй да 40 см, перыстае, яйкападобнае, з зубчастым краем, з ніжняга боку рэдка апушанае. Ніжняе лісце на доўгіх, пашыраных унізе чаранках, верхняе — амаль сядзячае.

Кветкі зеленаватыя, сабраныя ў разгалінаваныя суквецці. Калякветнік складаецца з 4—5 рана ападаючых белаватых пялёсткаў. Плод з кручкаватым носікам. Насенне пакрыта бурымі лускавінкамі.

Арэал і экалогія Па паходжанні сярэднееўрапейскі лесастэпавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа і заходнія раёны Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца за паўночна-ўсходняй мяжой арэалаКЛОПОГОН ЕВРОПЕЙСКИЙ .

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў ліпені—жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Ахова Пад дзяржаўную ахову на тэрыторыі Беларусі ўпершыню ўзяты ў 1964 г. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы.

Літаратура Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 139.

Спасылкі Ranunculaceae Cimicifuga europaea Schipcz. // Растения Беларуси. Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH

Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Ядавітыя расліны