Вітаўтас Лукша (, нар. , ) — літоўскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Літвы (2008—2017).

Клубная кар’ера Першыя крокі ў футболе рабіў у Алітусе, потым гуляў у розных літоўскіх клубах, пакуль у 2009 годзе не перабраўся ў беларускі МТЗ-РІПА, дзе быў трывалым іграком асновы. Пасля выступаў ва Украіне, у Літве і Польшчы.

У ліпені 2013 года перайшоў у «Гомель»"Гомель" подписал 1,5 летний контракт с Витаутасом Лукшей. У гомельскім клубе не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, рэдка з’яўляўся на полі. У выніку ў студзені 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны"Гомель" подтвердил уход Лукши.

Неўзабаве стаў іграком дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай». У студзені 2015 года перайшоў у стан дзейнага чэмпіёна Літвы — вільнюскага «Жальгірыса». У лютым 2018 года далучыўся да «Ёнавы», а ў жніўні 2018 года перайшоў у «Тракай».

У лютым 2019 года стаў іграком клайпедскага «Атлантаса». Гуляў там да канца сезона 2019, пасля чаго клуб быў адпраўлены ў Другую лігу. У 2020 годзе выступаў у чацвёртым дывізіёне за вільнюскія каманды «Навігатарэй» і «A Каманда», а ў сакавіку 2021 года вярнуўся ў A Лігу, папоўніўшы склад алітускай «Дайнавы». У 2022 годзе не з’яўляўся на полі, па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Літвы. З 2008 года выступае за нацыянальную зборную Літвы.

Дасягненні Чэмпіён Літвы (3): 2012, 2015, 2016 Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2008, 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы: 2018 Уладальнік Кубка Літвы (4): 2008, 2015, 2016, 2016 (восень) Уладальнік Суперкубка Літвы (2): 2016, 2017 Пераможца Балтыйскай лігі: 2008

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі зборнай Літвы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дайнава Алітус Катэгорыя:Ігракі ФК Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрас Таўраге Катэгорыя:Ігракі ФК Экранас Панявежыс Катэгорыя:Ігракі ФК Палонія Варшава Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнава Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда