Самады́йскія мовы — група ўральскіх моў, родныя мовы самадыйскіх народаў. Распаўсюджаны на поўначы Еўразіі (у межах Расіі).

Падзяляюцца на 2 галіны — паўночную і паўднёвую. Да паўночнай адносяць ненецкую мову, мовы энцаў і нганасанаў. Да паўднёвай — селькупскую мову, а таксама вымерлыя да нашага часу мовы саянскіх самадыйцаў.

Усе існуючыя самадыйскія мовы з'яўляюцца пісьмовымі. Пісьмовасць на аснове кірыліцы.

Спасылкі Н. М. Терещенко, САМОДИЙСКИЕ ЯЗЫКИ

Катэгорыя:Мовы Расіі