Аляксандр Янчанка (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года выступаў за дубль. У сезоне 2013 стаў выступаць і за асноўную каманду, звычайна выходячы на замену. 18 жніўня 2013 года забіў першы гол за «Гомель», які прынёс перамогу (3:2) над БАТЭ.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады. Сезон 2015 распачаў адным з асноўных нападнікаў каманды, звычайна Янчанка з Аляксеем Цеслюком па чарзе выходзілі ў аснове і замянялі таварыша падчас матча. У жніўні Аляксандр атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сезоне 2016 гуляў за «Гомель» у Першай лізе, але ў верасні атрымаў траўму ў матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезона.

Аднавіўся ад траўмы і вярнуўся на поле ў маі 2017 года, аднак выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» і адправіўся ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт», аднак так і не згуляў за яго. Пасля аднаўлення ад траўмы з ліпеня 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі ў складзе гомельскай каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта.

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за службы ў арміі, а з чэрвеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2022 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам». У сезоне 2023 з 9 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У студзені 2024 года стала вядома, што Янчанка застанецца ў «Лакаматыве» яшчэ на сезон, аднак хутка завяршыў кар’еру і стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў клубе.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў асноўным складзе зборнай, выступаў на розных пазіцыях, у асноўным у паўабароне. Усяго за моладзевую зборную правёў 23 матчы і забіў 3 гола.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Гомель 16 4 2013 Д1 Гомель 16 1 2014 Д1 Гомель 19 0 2015 Д1 Гомель 16 1 2016 Д2 Гомель 15 3 2017 (1) дубль Гомель 3 1 2017 (2) Д2 Граніт 0 0 2018 Д1 Гомель 6 0 2019 Д2 Нафтан 15 4 2020 Д2 Нафтан 19 5 2021 Д2 Лакаматыў 21 2 2022 Д2 Лакаматыў 11 5 2023 Д2 Лакаматыў 19 9

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі