Посткросінг () — анлайн праект, створаны для магчымасці дасылаць і атрымліваць паштоўкі з усяго свету. Дэвізам праекту з'яўляецца фраза «адсылай і атрымлівай паштоўку ад выпадковага чалавека недзе ў свеце!» () .

Ідэя праекта — абмен паштоўкамі паміж людзьмі па ўсім свеце. Удзел у посткросінгу з'яўляецца абсалютна бясплатным (не ўлічваючы кошту паштоўкі і паштовай маркі). Увогуле, абмен паштоўкай паміж двума ўдзельнікамі адбываецца толькі аднойчы (за выключэннем абмену па-за праектам).

На сакавік 2017 года ў посткросінгу ўдзельнічаюць звыш 670000 чалавек з 206 краін. За 12 гадоў існавання праекта ўсімі ўдзельнікамі было адпраўлена больш 40 мільёнаў паштовак, якія прайшлі амаль 104 мільярды кіламетраў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць краіны Заходняй Еўропы — Германія, Нідэрланды і Фінляндыя, а таксама Расія, ЗША, Кітай і Беларусь.

2 студзеня 2014 года і ў 2017 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!».Удачи в посткроссинге!

Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны форум Посткросінг у Twitter Посткросінг на Facebook

Катэгорыя:Паштовыя адпраўленні Катэгорыя:Пошта Катэгорыя:Філакартыя