Кіпрскае каралеўства — дзяржава крыжакоў, створаная на Кіпры падчас Трэцяга крыжовага паходу. Праіснавала да 1489 года.
Гісторыя У 1184 годзе на Кіпры, які да гэтага моманту ўваходзіў у склад Візантыйскай імперыі, захапіў уладу стрыечны брат імператара Андроніка Камніна — Ісак.
У 1191 годзе Кіпр быў заваяваны Рычардам I Ільвінае Сэрца, каралём Англіі. Рычард прадаў востраў свайму сваяку, былому каралю Іерусалімскаму Гі дэ Лузіньяну.
Дынастыя Лузіньянаў перапынілася ў 1267 годзе, калі згасла мужчынская лінія Лузіньянаў. Прастол перайшоў да прынца з антыяхійскага княжацкага дому Гуга III, сына сястры Генрыха I Ізабелы і Баэмунда VI Антыяхійскага.
Аквітана-Нармана-Лузіньянская дынастыя кіравала да 1489 года. У 1473 годзе пасля смерці караля Жака II у яго нарадзіўся сын Жак III, але і ён праз год памёр. З гэтага часу Кіпр патрапіў пад уладу Венецыянскай рэспублікі. Намінальна каралевай лічылася ўдава Жака II Кацярына Карнара, якая паходзіла са знатнага венецыянскага роду. Яна завяшчала Кіпр Венецыі, якая ў 1489 годзе афіцыйна ўключыла востраў у склад сваіх уладанняў.
Спіс каралёў Кіпра Ісак Камнін (1184—1191) Гі (Гвіда) дэ Лузіньян (1192—1194) Амары (Эмерык) (1196—1205) Гуга I (1205—1218) Генрых I (1218—1253) Гуга II (1253—1267) Гуга III (1267—1284) Іаан (Жан) I (1284—1285) Генрых II (1285—1306) Амары (Амальрык) II Цірскі (1306—1310), сеньёр Ціра — рэгент Генрых II (другасна) (1310—1324) Гуга IV (1324—1359) Пётр (П'ер) I (1359—1369) Пётр (П'ер) II (1369—1382) Якаў (Жак) I (1382—1398) Янус (1398—1432) Іаан (Жан) II (1432—1458) Шарлота (1458—1464) і ў 1459—1464 сумесна з мужам Якаў (Жак) II Бастард (1464—1473) Якаў (Жак) III, малалетні (1473—1474) Кацярына Карнара (1473—1489)
Гл. таксама Гісторыя Кіпра
Катэгорыя:Гісторыя Кіпра Катэгорыя:Дзяржавы крыжакоў Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Грэцыі