Дасакратыкі — умоўная назва старажытнагрэчаскіх філосафаў ранняга перыяду (VI—V стагоддзя да н.э.), а таксама іх пераемнікаў IV ст. да н.э., якія тварылі па-за рэчышчам атычнай сакратычнай і сафістычнай традыцый.
Гісторыя Упершыню тэрмін «дасакратыкі» быў уведзены ў 1903 годзе, калі нямецкі філолаг Герман Дыльс сабраў у сваёй кнізе «Фрагменты дасакратыкаў» («Die Fragmente der Vorsokratiker») тэксты філосафаў, якія жылі да Сакрата. Кніга ўключала больш за 400 імёнаў разам з фрагментамі арфічных і іншых дафіласофскіх тэакасмагоній.
Вучэнне Асноўным прадметам філасофствавання ў дасакратыкаў быў космас. Яны ўяўлялі, што ён складаецца са звычайных пачуццёвых стыхій: зямлі, вады, паветра, агню і эфіру, якія ўзаемна пераходзяць адна ў адну ў выніку згушчэння і разрэджання. Чалавек і сфера сацыяльнага, як правіла, не вылучаліся дасакратыкамі з агульнакасмічнага жыцця. Індывід, грамадства, космас у дасакратыкаў падпарадкоўваліся дзеянню адных і тых жа заканамернасцей.
Школы Дасакратыкі традыцыйна падзяляюцца на прадстаўнікоў іанійскай філасофіі (Мілецкая школа, Геракліт, Дыяген Апаланійскі), італійскай філасофіі (піфагарэйцы, элеаты) і атамістаў. Часам да дасакратыкаў памылкова прылічаюць і сафістаў, але гэта не зусім карэктна, з прычыны таго, што большасць сафістаў былі сучаснікамі Сакрата і ён з імі актыўна спрачаўся. Акрамя таго, вучэнне сафістаў моцна адрозніваецца ад вучэння дасакратыкаў.
Прадстаўнікі Найбольш вядомыя наступныя дасакратыкі: Фалес Мілецкі Анаксімандр Анаксімен Геракліт Эфескі Дыяген Апаланійскі Ксенафан Піфагор Самаскі Парменід з Элеі Эмпедокл з Агрыгента Анаксагор з Клазаменаў Леўкіп Дэмакрыт Кратыл
Літаратура Фрагменты ранних греческих философов. Часть I. От эпических теокосмогоний до возникновения атомистики. // Изд.подг. А. В. Лебедев. М.:Наука, 1989. — 576 с. А. О. Маковельский. Досократики . В 3 томах. — Казань, 1914—1919. Бертран Рассел. История западной философии. Ростов н/Д: «Феникс», 2002.
Спасылкі Артыкул «Дасакратыкі» у Новай філасофскай энцыклапедыі на сайце Інстытута філасофіі РАН Сайт placita.org , прысвечаны вывучэнню антычных сведчанняў пра вучэнні дасакратыкаў.