Неграза, Гарадзі́шча — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ладасна, за 13 км на паўночны ўсход ад Лепеля, за 2 км на поўнач ад аграгарадка Чарэйшчына.

Плошча паверхні возера 0,8 км². Даўжыня 2,39 км, найбольшая шырыня 0,7 км, даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,4 м, сярэдняя каля 2 м. Аб'ём вады ў возеры 1,57 млн. м³. Плошча вадазбору 8,3 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 6—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,4—0,6 м, пясчаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно ў прыбярэжнай зоне пясчанае да глыбіні 2 м. На большых глыбінях дно возера выслана сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Ладасна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, лінь, мянтуз, плотка, карась і іншыя рыбы.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна