thumb|upright=1.5|

Пагадненне Сайкса — Піко () ад 16 мая 1916 года — тайнае пагадненне паміж урадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі і пазней ІталііААН Вытокі Палесцінскай праблемы: Распад Атаманскай імперыі, у якім былі размежаваны сферы інтарэсаў на Блізкім Усходзе пасля Першай сусветнай вайны.

Пагадненне было распрацавана ў лістападзе 1915 года французскім дыпламатам Франсуа Жорж-Піко і англічанінам Маркам Сайксам.

Паводле пагаднення, Вялікабрытанія атрымлівала тэрыторыю, якая адпавядае сучасным Іарданіі, Іраку, і раён вакол горада Хайфа. Францыя атрымлівала паўднёва-ўсходнюю частку Турцыі, паўночны Ірак, Сірыю і Ліван. Астатняя тэрыторыя паміж Міжземным морам і ракой Іардан павінна была знаходзіцца пад міжнародным кантролем. Кожная з дзяржаў мела права вызначыць дзяржаўныя межы ў сваёй зоне ўплыву.

Многія разглядаюць пагадненне як пераломны пункт у адносінах паміж Захадам і арабскім бокам. Яно адмаўляла абяцанні, дадзеныя арабамLawrence of Arabia: The Battle for the Arab World. Director James Hawes. PBS Home Video, 21 кастрычніка 2003. Interview with Kamal Abu Jaber, former Foreign Minister of Jordan праз Томаса Эдварда Лоўрэнса, пра стварэнне нацыянальнай арабскай дзяржавы на тэрыторыі Вялікай Сірыі ў абмен на падтрымку брытанскіх войскаў у барацьбе з Асманскай імперыяй.

Гл. таксама Пагадненне аб статусе Канстанцінопаля

Спасылкі Тэкст пагаднення Пагадненне Сайкса-Піко 1916 (пераклад) Гіпатэтычная карта Блізкага Усходу па ўмовах пагаднення

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XX стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дагаворы Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі Катэгорыя:Гісторыя Блізкага Усходу Катэгорыя:Араба-ізраільскі канфлікт Катэгорыя:Францыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Гісторыя Лівана Катэгорыя:Май 1916 года Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы аб тэрытарыяльных зменах Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Падзеі 16 мая