Беразіне́ц — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́, прыкладна за 35 км на паўночны захад ад горада Гарадок.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 18,9 км². Возера размешчана сярод лесу. Катлавіна складаецца з двух плёсаў. Заходнія схілы катлавіны пясчаныя. Праз возера працякае рака Копань (выцякае пад назвай Прудніца), на поўначы злучаючы Беразінец з возерам Вялікая Восмата, на поўдні — з возерам Жодзень.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна