Юджын Фама (; ) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2013 года.
Біяграфія Юджын Фама вырас у небагатым квартале Бостана. Скончыў каталіцкую школу, затым паступіў ва ўніверсітэт Тафтса (Медфард, штат Масачусетс). Спачатку абраў у якасці асноўнага прадмета французскую мову, але, ажаніўшыся, змяніў спецыялізацыю на эканоміку. Працаваў як навуковы супрацоўнік пад кіраўніцтвам прафесара эканомікі Гары Эрнэста, які вывучаў дынаміку цэн на фондавым рынку.
Атрымаў ступень бакалаўра (1960) універсітэта Тафтса; магістра дзелавога адміністравання (1963) і доктара філасофіі (1964) Чыкагскага ўніверсітэта. З 1963 года выкладае ў Чыкагскім універсітэце (прафесар з 1968 года). Уваходзіць у рэдкалегію Journal of Financial Economics. Акадэмік Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (з 1989 года).
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Эканамісты ЗША