Крыстаф Вільгельм Гуфеланд (; , Ланген-Зальца — , Берлін) — нямецкі тэрапеўт-клініцыст, доктар медыцыны (1783). Медыцынскую адукацыю атрымаў у Гётынгенскім універсітэце. Прафесар Енскага ўніверсітэта (з 1793), галоўны ўрач бальніцы Шарытэ ў Берліне (з 1800). Садзейнічаў заснаванню Берлінскага ўніверсітэта, у якім з 1810 прафесар кафедры тэрапіі. Стварыў у Берліне паліклінічнымі інстытут.

Вялікая заслуга Гуфеланда ў заснаванні асаблівай галіны біялогіі і медыцыны — геранталогіі, якую назваў макрабіётыкай. У сваёй працы «Мастацтва падоўжыць чалавечае жыццё» (1797), якая адыграла важную ролю ў фарміраванні ўяўленняў пра фактары, якія ўплываюць на даўгалецце, у станаўленні вучэння аб даўгалецці, даў комплексныя рэкамендацыі па асабістай гігіене, працы, адпачынку, рэжыму харчавання.

Спасылкі

Катэгорыя:Медыкі Германіі Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Масоны Германіі Катэгорыя:Ілюмінаты Катэгорыя:Прыдворныя медыкі