«Рагаты бастыён» — савецкі фільм 1964 года, экранізацыя п’есы беларускага драматурга Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце». Першы каляровы шырокаэкранны беларускі фільмПершы каляровы шырокаэкранны беларускі фільм.

Сюжэт

Калгаснік Лявон Чмых аддае перавагу асабістай гаспадарцы над грамадскай. Для любімай каровы Красулі ён нават спрабуе скрасці сена з калгаснага стога. А дачцэ адмаўляецца даць згоду на вяселле з заатэхнікам Мішам толькі таму, што маладыя збіраюцца жыць у новым добраўпарадкаваным доме без сядзібы. А ён спадзяваўся, што ў асобе зяця набудзе новага работніка ў сваю шырокую гаспадарку. Занепакоены чуткамі аб тым, што прысядзібныя ўчасткі будуць абразаць, ён скардзіцца на «перагібшчыкаў» у абкам. Але сакратар абкама, які прыехаў да яго «сігнале», прыводзіць да зусім непрадбачаных для Лявона вынікаў.

У ролях

Здымачная група Аўтар сцэнарыя Андрэй Макаёнак Рэжысёр-пастаноўшчык Пятро Васілеўскі Аператар-пастаноўшчык Уладзімір Акуліч Кампазітар М. Муратаеў Мастак-пастаноўшчык Уладзімір Белавусаў Гукааператар Васіль Дзёмкін, Мікалай Ведзянееў Рэжысёр Р. Дзодзіева, Юрый Рыбчонак Аператар Венядыкт Арлоў Мантажор Е. Аксененка, М. Стальмакова Мастак па касцюмах Аляўціна Кавецкая Мастак-грымёр Валянцін Анціпаў Рэдактары Л. Пінчук, Максім Лужанін Асістэнт рэжысёра Г. Глебка, Р. Шаталава Асістэнт аператара Міхаіл Комаў, С. Гразноў Асістэнт мастака І. Новікаў Мультыплікацыя Юрый Мільтнер, В. Прэабражэнская, Л. Антанюк Дырэктар: Гаральд Вольскі, С. Рабінаў,Л. Чаўкіна

Катэгорыя:Фільмы СССР 1964 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1964 года Катэгорыя:Кінакамедыі СССР Катэгорыя:Кінакамедыі Беларусі Катэгорыя:Экранізацыі п’ес Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»