Ра́йскія пту́шкі () — сямейства птушак, якія адносяцца да атрада вераб'інападобных.

Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з металічным адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба моцная, у некаторых доўгая, загнутая.

Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усходняй і Паўночнай Аўстраліі. Усяго 45 відаў, 38 з якіх сустракаюцца толькі на Новай Гвінеі і дробных прылеглых астравах. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Болышсць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.

Сваякамі райскіх птушак з'яўляюцца альтанкавыя птушкі (Ptilonorhynchidae), яшчэ адно сямейства падобных птушак. Класіфікацыя Сіблі — Алквіста (1990) уключае райскіх птушак як падсямейства ў сямейства крумкачовыхSibley C. G., Ahlquist J. Phylogeny and classification of birds. — New Haven: Yale University Press, 1990..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы птушак Катэгорыя:Птушкі Акіяніі