Генрых Хюбшман (, Эрфурт — , ) — нямецкі філолаг. Прадстаўнік індаеўрапейскай кампаратывістыкі младаграматычнага напрамку. Прафесар Страсбургскага ўніверсітэта. Найбольш вядомы як арменіст і іраніст. Першым устанавіў на аснове гука-адпаведнікаў асаблівае месца армянскай мовы, якая адносілася да яго да іранскай групы, а таксама прыналежнасць да іранскай групы афганскай мовы, якую да яго прылічвалі да індыйскіх або да прамежкавых моў.
Навуковыя працы Zur Casuslehre, Münch., 1875; Über die Stellung des Armenischen im Kreise der indogermanischen Sprachen, «Zeitschrift fur vergleichende Sprachforschung der indogermanischen Sprachen», 1877, Bd 23; Iranische Studien, 1879, Bd 24; Das indogermanische Vokalsystem, Stras., 1885; Etymologie und Lautlehre der ossetischen Sprache, Stras., 1887; Armenische Grammatik, 2 Aufl., Lpz., 1966; Persische Studien, Stras., 1895.
Катэгорыя:Армяністы Катэгорыя:Філолагі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта Катэгорыя:Іраністы Германіі