Міхаіл Пятровіч Драгаманаў (; , Гадзяч — , горад Сафія) — украінскі публіцыст, гісторык, філосаф, эканаміст, літаратуразнавец, фалькларыст, грамадскі дзеяч, прадстаўнік вядомага роду ўкраінскіх грамадскіх і культурных дзеячаў Драгаманавых. Адзін з арганізатараў «Старой грамады» ў Кіеве.
Біяграфічныя звесткі Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1863), дзе пасля і працаваў. Дацэнт Кіеўскага ўніверсітэта (1864-75). Пасля звальнення за палітычную нядобранадзейнасць эміграваў у Жэневу, дзе ўзначальваў суполку ўкраінскай палітычнай эміграцыі (1876-89). Прафесар Вышэйшай школы ў Сафіі (цяпер — Сафійскі ўніверсітэт) (1889—1895). Брат пісьменніцы Алены Пчолкі, дзядзька Лесі Украінкі і Аксаны Драгаманавай. Яго сын — Драгаманаў Святазар Міхайлавіч.
Грамадская дзейнасць, светапогляд У Жэневе з М. Паўлыкам і С. Падалінскім выдаваў часопіс «Громада», забароненыя ў Расіі творы Т. Шаўчэнкі, П. Мірнага і інш. Прапаведаваў культурна-нацыянальную аўтаномію Украіны. У 1881 выдаў на беларускай мове агітацыйную брашуру С. Падалінскага «Пра багацтва ды беднасць». Працы М. Драгаманава па гісторыі Украіны: «Урывак з гісторыі ўкраінафільства» (1876), «Матэрыялы для маларускай гісторыі ў італьянскіх архівах» (1877), «Погляд на ўкраінскую гісторыю» (1895) і інш. Як эканаміст быў на пазіцыях утапічнага сацыялізму. Прадстаўнік культурна-гістарычнай школы і параўнальна-гістарычнага метаду ў літаратуразнаўстве («Літаратура расійская, велікаруская, украінская і галіцкая», 1873—74, «Шаўчэнка, украінафілы і сацыялізм», 1879, і інш.). Апублікаваў зборнікі ўкраінскага фальклору «Гістарычныя песні маларускага народа» (т. 1—2, 1874—75, з В. Антановічам), «Палітычныя песні ўкраінскага народа 18—19 ст» (1883—85) і інш. Прызнаваў права Беларусі на самастойнае развіццё, асуджаў польскую і рускую палітыку дэнацыяналізацыі беларусаў («Вопыт украінскай палітыка-сацыяльнай праграмы», 1884, «Велікарускі інтэрнацыянал і польска-ўкраінскае пытанне», 1907). М. Паўлык і І. Франко пад уплывам М. Драгаманава ў 1885 скпалі праект украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва". У 1886 перапісваўся з беларускім пісьменнікам В. Савіч-Заблоцкім.
Бібліяграфія Літературно-публіцистичні праці. Т. 1—2. Київ, 1970.
Літаратура Заславський Д., Романченко I. Михайло Драгоманов. — Київ, 1964. Злупко С. М. П. Драгаманаў пра Беларусь і беларусаў // Матэрыялы першай навук. канф. па вывучэнню беларуска-ўкраінскіх літаратурных і фальклорных сувязей. Гомель, 1969. Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. — Мн., 1988. — С. 312—319, 470—471. Чабаненка В. Драгаманаў // БЭ ў 18 т. Т. 6. — Мн., 1998.
Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі Украіны Катэгорыя:Філосафы Украіны Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Украіны