Чачэрскі замак — абарончае збудаванне ў Чачэрску. Замак існаваў найпазней з 14 ст., у 18 ст. пасля вялікай перапланіроўкі яго ранейшы выгляд быў страчаны. Існуючыя звесткі пра замак паходзяць з дакументаў і вынікаў археалагічных даследаванняў.

Замак быў пабудаваны на дзядзінцы летапіснага горада 10—13 ст., на выступе карэннага берагу ракі Чачоры і спалучаўся з кальцавым абводным земляным валам (відаць, найменш 3,5 м вышыні з напольнага бокуТкачоў…).

Пляцоўка замку 14—18 ст. мела падтрыкутную форму і ўзвышалася на поймай Чачоры амаль на 14 м. ВерагоднаПаводле думкі М. А. Ткачова., што ў 16—18 ст. вышыня вала дасягала 5—6 м (магчыма, і больш) і яго шырыня ў аснове — 18—20 м, шырыня абводнага рову — 18—20 м. У сяр. 16 ст. над ровам існаваў узвод (падыманы мост)

Сцены замку былі рубленыя драўляныя, абмазаныя да верху глінайДзеля абароны, як ад падпальвання, так і ад гніласці.. Вежы драўляныя. У 1682 іх было 8, у тым ліку вежа-брама і сасновы падвойны астрог. Гэтыя пабудовы абкружаў абарончы роў.

Павіннасці па будове і рамонце ўмацаванняў былі ўскладзеныя на жыхароў Чачэрска і воласці яшчэ з 16 ст. («Устаўная грамата» Жыгімонтам II, 1554).

Паводле попісу Чачэрска за 1765, існаваў замак з яго брамай Замкавай. Да нашага часу валы Чачэрскага замка не захаваліся. Збярогся толькі замкавы роў, які з паўднёвага усходу дугой агінае замчышча. Там, дзе раней быў мост, цяпер насыпана дамба, што злучае замчышча з горадам

Ваенная гісторыя У замку з 16 ст. стала ўтрымваўся невялікі гарнізон (10—20 казакаў) на чале з ротмістрам, у час войнаў колькасць гарнізону павялічвалася (напр., 100 драбаў і 150 вершнікаў у 1534Паводле звестак Ткачова.).

Геаграфічнае становішча Чачэрска каля мяжы з Маскоўскай дзяржавай не раз прыводзіла да аблогаў замку войскамі крымскіх татараў і рускіх вялікіх князёў (1506, 1523, 1562, 1633, 1654 — двойчы, 1659). У 1649 замак быў захоплены паўсталымі сялянамі, у 1654 і 1659 — рускім войскам.

Гл. таксама Чачэрскае староства

Літаратура М. А. Ткачоў. Чечерск //

Катэгорыя:Славутасці Чачэрска Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя Чачэрска