Аланхо́ () — якуцкі гераічны эпас, адзін з найбольш старажытных эпасаў цюркскіх народаў.
Эпас складаецца з многіх сказанняў, блізкіх паводле сюжэта, вобразаў і стылю, памерам 10—15 тысяч вершаваных радкоў. На працягу стагоддзяў сфарміравалася асаблівая класічная традыцыя вуснай перадачы зместу. Прамовы герояў спяваюцца, а астатняя частка прамаўляецца. Частка тэксту — рытмізаваная проза і кароткія празаічныя устаўкі. Словы персанажаў спяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструментальнага суправаджэння.
Аланхо адлюстроўваюць рысы патрыярхальна-радавога ладу, міжрадавыя і міжплемянныя адносіны якутаўАланхо. . Паколькі ў кожнага племені і буйнога рода якутаў меліся свае казачнікі і спевакі, якія спецыялізаваліся на перадачы «Аланхо», то ў нашы дні існуе шмат варыянтаў гэтага твора, якія захоўваюць адзіную сюжэтную лінію, але істотна адрозніваюцца паміж сабою. «Аланхо» апавядае пра подзвігі асілкаў боотур і часткова прысвечаны гістарычнаму часу да перасялення якутаў на тэрыторыю Якуціі.
У аснове сюжэтаў — барацьба асілкаў з племені айыы аймага са злоснымі аднарукімі ці аднаногімі пачварамі, абарона справядлівасці і мірнага жыцця. У Аланхо паяднаны фантастыка і гіпербалізацыя ў паказе асілкаў з рэалістычнымі апісаннямі побыту, шматлікія міфы старажытнага паходжання.
У 2008 г. ЮНЕСКА ўнясла «Аланхо» у спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.
Гл. таксама Манчаары Марыя Мікалаеўна Андросава-Іонава
Літаратура Аланхо. Спасылкі
Аланхо на сайце ЮНЕСКА Аланхо (рускі пераклад)
Катэгорыя:Эпасы Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Якуція Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Расіі