Эльчэ () — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі, размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Валенсія, у правінцыі Алікантэ. Паводле дадзеных перапісу 2008 года Эльчэ мае насельніцтва ў 228,3 тысяч жыхароўElche supera ya los 228.300 habitantes , INFORMACION.es, займаючы, такім чынам, трэці радок самых густанаселеных гарадоў супольнасці пасля Валенсіі і Алікантэ, а таксама ўваходзіць у спіс 20 найбуйнейшых іспанскіх гарадоў.

Частка муніцыпалітэта з'яўляецца прыбярэжнай, але галоўная частка гораду размяшчаецца ў каля 11 км ад Міжземнага мора. Невялікі ручай Віналопа працякае праз горад, падзяляючы яго на дзве часткі.

Гісторыя Ла Алькудыя знаходзіцца за 10 км ад месца размяшчэння сучаснага горада і з’яўляецца непасрэдным папярэднікам Эльчэ. Гэты горад быў заселены грэкамі, а затым заняты карфагенянамі і рымлянамі. Грэчаскія каланісты стварылі тут сваю калонію, назваўшы яе Гэліке каля 600 года да н.э. Рымляне называлі горад Ілісі () і надалі яму статус калоніі, пасля кароткага візантыйскага валадарства, готы занялі горад і ўсталявалі ў ім біскупскі пасад.

Эльчэ страціў сваё значэнне ў перыяд маўрытанскай акупацыі. Арагонскі кароль Хаймэ II узяў горад у XIII стагоддзі падчас Рэканкісты. Горад рос на працягу XVIII стагоддзя стаў гуляць больш важную ролю ў XIX стагоддзі прыходам сюды чыгункі і буму прамысловага развіцця.

Насельніцтва

Спорт У горадзе маецца футбольны клуб «Эльчэ».

Гарады-пабрацімы Касукабэ, Японія (2010) Аран, Алжыр (1939) Тулуза, Францыя (1981)

Спасылкі

Віртуальны тур па гораду Гарадская панарама Музеі Эльчэ

Катэгорыя:Гарады аўтаномнай супольнасці Валенсія

Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Алікантэ