Тэраса () — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Каталонія. Знаходзіцца ў 20 км ад Барселоны.

Гісторыя Рэшткі, знойдзеныя падчас археалагічных даследаванняў, паказваюць, што месца, дзе зараз размяшчаецца Тэраса, было заселена з дагістарычных часоў.

Тэраса ўзнік як рымскі горад Эгара (), які быў заснаваны ў часы панавання імператара Веспасіяна (69—79). Біскупства было заснавана ў гэтым месцы прыкладна ў 450 годзе, правінцыйная рада была створана ў 615 годзе. Сабор працягваў існаваць аж да 718 года, пакуль горад не быў захоплены мусульманамі.

У XIX стагоддзі горад адыгрываў важную ролю падчас прамысловай рэвалюцыі. Горад спецыялізаваўся на вырабе тканін з воўны.

Транспарт Тэраса звязана з барселонскім портам і аэрапортам праз шашу і чыгунку.

Культура Многія музыкі і акцёры пражываюць у Тэрасе з-за вялікай колькасці музычных школ і доўгай аматарскай тэатральнай традыцыі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Каталоніі Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Барселона