Галоўная ўдарная хваля () — вобласць ўзаемадзеяння паміж магнітасферай зоркі або планеты і навакольным асяроддзем, у якой назіраецца падвышаная шчыльнасць рэчыва. Для зорак, як правіла, гэта мяжа паміж зорным ветрам і міжзоркавым асяроддзем. Для планет галоўнай ўдарнай хваляй з’яўляецца мяжа, на якой хуткасць сонечнага ветру рэзка падае, па меры яго набліжэння да магнітапаўзы. Найбольш вывучаным прыкладам галоўнай ударнай хвалі з’яўляецца месца, дзе сонечны вецер сустракаецца з магнітапаўзай Зямлі, ствараючы фронт хвалі характэрнай дугападобнай формы, як і вакол усіх планет, якія маюць магнітнае поле. Таўшчыня галоўнай ударнай хвалі вакол Зямлі складае каля 17 км і размешчана на адлегласці каля 90 000 км ад Зямлі.
На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў лічылася, што сонечны вецер ўтварае галоўную ўдарную хвалю пры сутыкненні з навакольным міжзорным асяроддзем. У 2012 годзе дадзеная гіпотэза апынулася пад пытаннем, калі дадзеныя ад навукова-даследчага спадарожніка IBEX паказалі, што Сонечная сістэма рухаецца праз міжзорнае асяроддзе павольней, чым меркавалі папярэднія разлікі (84 000 км/г замест раней чаканых 95 000 км/г). Гэта новае адкрыццё дазваляе дапусціць, што няма ніякага ўдарнага сутыкнення зорнага ветру з геліяпаўзай навакол Сонечнай сістэмы, і, адпаведна, ніякай галоўнай ударнай хвалі на межах Сонечнай сістэмы не ўтворыцца.
Крыніцы
Катэгорыя:Планеталогія Катэгорыя:Сонца